Зборная Расіі ў поўным складзе адхіленая ад удзелу ў Паралімпіядзе-2016, паведаміў кіраўнік Міжнароднага паралімпійскага камітэта (IPC) Філіп Крэйвен.

Ён паведаміў, што існуюць доказы таго, што падчас Паралімпійскіх гульняў у Сочы ажыццяўлялася падмена пробаў. Паводле яго слоў, 21 пробу сямі расійскіх спартоўцаў паўторна пратэставалі. Пасля справаздачы, падрыхтаванай незалежнай камісіяй Сусветнага антыдопінгавага агенцтва (WADA) на чале з Рычардам Макларэнам, было праведзена новае расследаванне. У выніку лабараторыя выявіла, «што толькі 19 спроб можна было нармальна праверыць, на 18 вечках былі знойдзены драпіны, што даказвае, што іх адчынялі і выкарыстоўвалі зноў», сказаў Крэйвен.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0