Шчорсы пазнаёмяць нас з гісторыяй жыцця знакамітага беларускага роду Храптовічаў.

У Любчы мы на свае вочы ўбачым працэс аднаўлення Любчанскага замку — на сённяшнія дзень гатовыя дзве вежы і галерэя паміж імі.

Уселюб можа пахваліцца адным з самых старажытных беларускіх касцёлаў.

Наваградак — першая беларуская сталіца, тут стаяць маляўнічыя руіны замка, старадаўнія касцёлы і цэрквы, дом Адама Міцкевіча і шмат чаго яшчэ.

У вёсцы Райца стаіць касцёл св. Барбары, збудаваны ў казачным рэтраспектыўна-гатычным стылі, на сёння гэта ўжо царква.

Апошнім пунктам падарожжа стане мястэчка Мір, які славіцца на ўвесь свет сваім палацава-паркавым комплексам.

Цана вандроўкі 40 рублёў. Пастаянным кліентам, пенсіянерам і дзецям да 12 год — зніжка 5 рублёў!

Анлайн-браніраванне тут.

Глядзіце таксама: каляндар іншых вандровак па Беларусі.

Падрабязнасці і запіс па т.: (17)2223321, (29)7652545, (29)6506102 (Дзяніс).

ТАА «БелЮніІнтэрКам» УНП 190522713

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0