Спецыялісты па геалогіі заявілі пра тое, што праз 250 мільёнаў гадоў усе цяпер існуючыя мацерыкі аб'яднаюцца ў адзіны вялізны мацярык пад назвай Пангея Проксіма. Гэта будзе нейкі завершаны цыкл, бо раней на Зямлі існавала Пангея, якая і падзялілася пасля на сучасныя кантыненты.

З'явілася дадзеная тэорыя аб зліцці пасля аналізу руху кожнага з мацерыкоў на планеце. Кожны з іх збліжаецца з астатнімі з хуткасцю як мінімум 3 сантыметры ў год.

З'яўленне Пангеі Проксімы зменіць месцазнаходжанне звыклых для нас цяпер месцаў. Напрыклад, Сібір апынецца ў зоне тропікаў, Атлантычнага акіяна больш не будзе на карце, а Індыйскі апынецца ўнутры новага гіганцкага кантынента. Аўстралія аб'яднаецца з Антарктыдай, і разам яны злучацца з Азіяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?