Генпракуратура Украіны сцвярджае, што экс-дэпутат ад БЮТ Аляксандр Шэпелеў, які знаходзіцца ў вышуку і ў экстрадыцыі якога адмовіла Расія, з 2014 года працуе на Федэральную службу бяспекі гэтай краіны.

Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе ГПУ.

У дакуменце паведамляецца, што 18 ліпеня генпракуратура Расіі даслала ў ГПУ адмову экстрадаваць Шепелева, не патлумачыўшы падстаў.

«Разам з тым, у ходзе дасудовага расследавання атрыманыя дакументы, якія паказваюць на сапраўдныя матывы названай адмовы ў экстрадыцыі А. Шепелева, а менавіта пацвярджаюць тое, што апошні з 2014 года з'яўляецца галосным супрацоўнікам Федэральнай службы бяспекі Расійскай Федэрацыі і выконвае ўскладзеныя на яго супрацоўнікамі названай спецслужбы задачы», — паведамляе ведамства.

У ГПУ дадалі, што паслалі ў Расію запыт з просьбай патлумачыць адмову выдаць экс-дэпутата, аднак адказу да гэтага часу не атрымалі.

Акрамя таго, 5 жніўня Галоўная ваенная пракуратура накіравала ў Пячэрскі суд хадайніцтва аб дазволе на ажыццяўленне спецыяльнага дасудовага расследавання ў дачыненні да Шепелева, у выпадку задавальнення якога абвінаваўчы акт у самыя кароткія тэрміны будзе перададзены ў суд для завочнага асуджэння.

Раней Шэпелеў пагадзіўся сведчыць у Расіі супраць украінскіх палітыкаў, у прыватнасці — супраць Юліі Цімашэнка. За гэта яго вызвалілі з СІЗА.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?