Фота ic.pics.livejournal.com.

Фота ic.pics.livejournal.com.

Паводле інфармацыі агенцтва, намібійскій спартсмен прыставаў да пакаёўкі, спрабаваў яе цалаваць і прапаноўваў грошы за сэксуальную сувязь. Пакаёўка распавяла пра інцыдэнт паліцыі.

22-гадовы Джонас Джуніўс з'яўляецца самым маладым удзельнікам алімпійскай дэлегацыі Намібіі, але нягледзячы на гэты факт быў сцяганосцам зборнай на цырымоніі адкрыцця Алімпіяды-2016.

У пятніцу, 12 жніўня, у Джуніўса мусіў быць дэбют на Гульнях. У 1/32 фіналу вагавой катэгорыі да 64 кг ён павінен быў сустрэцца з французам Хаснам Амзіле.

Гэта ўжо не першы выпадак сэксуальнага дамагання на Алімпіядзе. Раней такі ж інцыдэнт здарыўся з іншым баксёрам з Марока Хасанам Саадам. Ён таксама быў арыштаваны ў Алімпійскай вёсцы і затрыманы пакуль на 15 сутак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?