Напрыканцы ліпеня абвінавачаныя прыляцелі на самалёце ў Мінск і размясціліся ў адной з гасцініц горада. Пасля ўстанавілі на адным з банкаматаў у цэнтры сталіцы скімер, прызначаны для капіявання інфармацыі з банкаўскіх картак.

Давесці злачынны намер да канца мужчынам не дазволілі супрацоўнікі міліцыі, якія затрымалі іх у момант, калі замежнікі здымалі прыладу з банкамата.

У цяперашні час з абвінавачанымі працуюць следчыя. Замежнікі не валодаюць ні рускай, ні беларускай мовамі. Усе следчыя дзеянні з іх удзелам ідуць у прысутнасці перакладчыка. 

Затрыманых узялі пад варту. Расследаванне працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0