Беларускія весляры Кацярына Карстэн і Станіслаў Шчарбачэня 9 жніўня выйшлі ў паўфінал спаборніцтваў адзіночак на летніх Алімпійскіх гульнях у Бразіліі.

Карстэн фінішавала трэцяй у сваім заездзе з вынікам 7 хвілін 28,03 секунды, прапусціўшы наперад аўстралійку Кімберлі Брэнан (7.26,86) і кітаянку Цзінлі Дуань (7.27,88).

Таксама з трэцяга месца кваліфікаваўся Шчарбачэня (6.55,19), саступіўшы Мэю Дрысдэю з Новай Зеландыі (6.46,51) і чэху Ондржэю Сінеку (6.50.51).

Юлія Бічык і Таццяна Кухта (двойка парная) выступяць у фінале за 7-12-е месцы. У паўфінальным заездзе яны не трапілі ў тройку, заняўшы перадапошняе пятае месца (6.57,64). У галоўны фінал выйшлі Польшча (6.50,63), Вялікабрытанія (6.52,47) і Францыя (6.54,34).

Жаночая двойка распашная (Алена Фурман, Іна Нікуліна) не трапілі ў паўфінал праз суцяшальны заезд, заняўшы ў ім апошняе шостае месца (8.07.16). У тройку тых, хто прайшлі адбор, трапілі Румынія (7.55,25), Італія (7.58,89) і Францыя (7.59,44).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?