У чвэрцьфінале беларус Уладзімір Самсонаў перамог свайго сябра Дзмітрыя Аўчарова, які выступае за Нямеччыну.
Самсонаў (9 у рэйтынгу ІТТФ) выйграў у Аўчарова (5) — 8:11, 11:7, 19:17, 4:11, 11:2, 14:12.
У другім гейме беларус атрымаў пашкоджанне і быў вымушаны звярнуцца да доктара.
У паўфінале Самсонаў згуляе з пераможцам матчу Кокі Ніва (Японія) — Чжан Цзікэ (Кітай). Паядынак пройдзе 11 жніўня.
Самсонаву ўжо 40 гадоў. Магчыма, гэта яго апошняя Алімпіяда. Яшчэ з цікавага — яны з Аўчаровым адзіныя не азіяты ў топ-10 настольнага тэніса.