Спачатку паступалі паведамленні, што аўтобус быў абстраляны з агнястрэльнай зброі, аднак пазней высветлілася, што невядомыя кідалі камяні.
Два акна аўтобуса былі разбітыя, некаторыя журналісты, якія знаходзіліся ў салоне, атрымалі лёгкія парэзы.
«Пачуўся траскучы гук. Аўтобус не спыніўся, але прытармазіў. Усе ляглі на падлогу, і я таксама лёг», — распавёў фатограф інфармацыйнага агенцтва Press Association.
Да месца інцыдэнту прыбылі паліцэйскія, якія суправадзілі аўтобус да прэс-цэнтра.
Як паведамляе Міжнародны алімпійскі камітэт, мясцовыя ўлады пачалі расследаванне інцыдэнту.
Перад пачаткам Гульняў у Рыа гарадская паліцыя папярэдзіла, што можа не здолець забяспечыць грамадскую бяспеку турыстаў і іншых замежнікаў падчас Алімпіяды.