Пра гэта паведамляе РБК.

Даччыная кампанія Маскоўскага патрыярхата — ТАА «Мезыбь». У 2015 годзе яе зарэгістравалі фінансава-гаспадарчае ўпраўленне РПЦ і іншая даччыная кампанія РПЦ — «Софрына», якая займаецца вытворчасцю свечак і рэлігійнага начыння. Асноўны від дзейнасці ТАА «Мезыбь» — вытворчасць вінаграднага віна, а таксама вырошчванне вінаграду, вытворчасць этылавага спірту, аптовы і рознічны гандаль алкагольнымі і іншымі напоямі, а таксама ўпакоўванне.

Вінаробныя ўгоддзі РПЦ размешчаны ўшчыльную да летняй рэзідэнцыі патрыярха, якая афіцыйна называецца «Патрыяршы і сінадальны духоўна-адміністрацыйны і культурны цэнтр Рускай праваслаўнай царквы». Як гаворыцца на сайце Маскоўскага патрыярхату, у цэнтры абсталяваныя пакоі найсвяцейшага патрыярха і пастаянных сябраў Сінода, рабочыя кабінеты, канферэнц-залы.

Невядома, ці будзе ТАА «Мезыбь» выкарыстоўваць віно толькі для царкоўных патрэб або мяркуецца яго рэалізацыя праз розніцу, бо для гэтага ім давядзецца атрымаць ліцэнзію на гандаль алкаголем.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0