У Нью-Ёрку на 92-ым годзе жыцця памёр скульптар Эрнст Неізвестны.

Эрнст Неізвестны нарадзіўся ў Екацярынбургу ў 1925 годзе. Ваяваў у Другой сусветнай, быў цяжка паранены. Яго памылкова палічылі загінулым і за праяўлены гераізм «пасмяротна» ўзнагародзілі ордэнам Чырвонай Зоркі.

Пры Хрушчову Неізвестнага цкавалі за абстракцыянісцкія матывы. А вось калі Хрушчоў памёр, менавіта Незвестны не пабаяўся стварыць знакаміты чорна-белы помнік на яго магіле.

У 1976 году Неізвестны эміграваў у Швейцарыю, а праз год пераехаў у ЗША. Тады яго імя на 15 гадоў у СССР стала табу.

Яшчэ адна знакамітая праца Неізвестнага — на Адэскім марскім вакзале.

Яшчэ адна знакамітая праца Неізвестнага — на Адэскім марскім вакзале.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0