У чацвер 11 жніўня ў 24:00 сканчаецца прыём заявак для паступлення ў бакалаўрыят і магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта.

У ЕГУ адкрыты дадатковы набор на наступныя бакалаўрскія праграмы дзённай і дыстанцыйнай формаў навучання: «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза», «Медыя і камунікацыя», «Сусветная палітыка і эканоміка», а таксама «Культурная спадчына і турызм» дыстанцыйнай формы навучання і на магістарскія праграмы «Культурныя даследаванні», «Публічная палітыка», «Міжнароднае права і права Еўрапейскага саюза». Адначасова працягваецца пераклад з іншых універсітэтаў і працэс аднаўлення ў лік студэнтаў ЕГУ для тых, хто па тых ці іншых прычынах быў вымушаны перапыніць навучанне.

Запоўніць электронную анкету абітурыента можна на сайце універсітэта.

Заяўкі на праграму Падрыхтоўчага года ў Вільні і ў Мінску прымаюцца да 9 верасня.

Набор у дактарантуру ЕГУ па кірунку «Філасофія» праходзіць да 26 верасня.

Умовы навучання ў ЕГУ ў Вільні сталі яшчэ больш даступнымі для абітурыентаў з Беларусі. Памер фінансавай дапамогі асобам, што паступаюць на навучальныя праграмы ЕГУ ў 2016 годзе, будзе наўпрост звязаны з рэйтынгам абітурыента, а памер максімальнай гадавой аплаты на бакалаўрскіх праграмах для беларусаў знізіўся. Універсітэт працягвае аказваць студэнтам гнуткую сістэму фінансавай падтрымкі ў выглядзе імянных і іншых стыпендый, якія прадастаўляюцца за высокую акадэмічную паспяховасць, а таксама актыўную навуковую і творчую дзейнасць.

Новы акадэмічны год у ЕГУ пачнецца 3 кастрычніка.

У выпадку ўзнікнення пытанняў па паступлення ў ЕГУ, калі ласка, звяртайцеся па т.: +370 5 2639650, эл. пошце [email protected] або ў Skype: QuestionEHU.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0