Бурыя плямы на плячах 21-разовага алімпійскага чэмпіёна Майкла Фэлпса — сляды ад банек.

Банькі выкарыстоўваюць дактары амерыканскай каманды, каб здымаць мускульнае напружанне. 

Каму што баліць, той пра тое і гаворыць — расійскія СМІ сустрэлі гэтую навіну крытыкай. «Эфект ад такіх працэдур шмат у чым падобны з дзеяннем мельдонію, праз які дзясяткі расійскіх спартоўцаў страцілі здабытыя ўзнагароды і былі дыскваліфікаваныя», — заявіў тэлеканал Расія-24.

Па-навуковаму дактары называюць банькі «вакуумным масажам».

У Беларусі раней банькі рэкамендавалі дактары пры прастудных, лёгачных захворваннях. Яны былі ў кожнай хаце, як і гарчычнікі. Цяпер мода на банькі мінулася ў нас, а вось у ЗША — наадварот. Па-ангельску гэта называецца cupping. Традыцыйныя нашы шкляныя банькі падагравалі запалкай, перш чым ставіць. У амерыканскіх дактароў банькі сучасныя, высокатэхналагічныя.

Сэнс у чым — банькі разганяюць кроў, паляпшаюць рух крыві ў месцах, куды іх ставяць.

Thanks @arschmitty for my cupping today!!! #mpswim #mp @chasekalisz

Фото опубликовано Michael Phelps (@m_phelps00)

Правілы не забараняюць такой фізіятэрапіі. 

Многія людзі не вераць у эфект банек. Фэлпс — верыць. І перамагае.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?