Папулярны мінскі блогер Антон Матолька зрабіў сабе новую фрызуру. У якасці цырульніка ён выбраў Паўла Вінаградава.

Вінаградаў — былы палітвязень, а таксама чалавек, які адседзеў на Акрэсціна рэкордную колькасць тэрмінаў за палітычныя перформансы.

Між тым першая прафесія Вінаградава — гэта акурат цырульнік. З працы за палітыку могуць выгнаць, але прыватную практыку хто ж забароніць?

«Павел Вінаградаў — самы вядомы палітычны сутачнік нашых дзён прэзентуе: «Цырульня «15 сутак» у каворкінгу «Хата 1863», — жартуе Матолька ў сябе ў фэйсбуку.

«Свой да свайго па сваё», — гэта быў знакаміты прынцып заходнеўкраінскага кааператыўнага руху 1920-х. Такім чынам украінцы падтрымлівалі ўласных вырабнікаў і крамы ў процівагу палякам. Цяпер — смехам ці не смехам — той самы прынцып прабіваецца і ў беларускай супольнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?