Карыстальнікі сацыяльнай сеткі Фэйсбук апошнім часам заўважаюць новы вірус, які распаўсюджваецца дзякуючы тэгам ад вірусаваных карыстальнікаў.

Пры спробе выдаліць тэг Фэйсбук выдае невядомую памылку.

Што з сябе ўяўляе вірус, і як не трапіцца ў пастку? Калі вас раптам адзначылі на спасылцы, падобнай да відэа, ні ў якім разе не пераходзьце па ёй — на ваш акаўнт пракрадзецца вірус. 

Макет новага віруса выглядае так:

Заўважце, што гэта не відэа. Унізе пад малюнкам (падобным да відэа), ёсць спасылка з вірусам. На самім відэа будзе намаляваны аватар карыстальніка, які вас пазначыў, або нейкая прыгожая выява. 

Паколькі выдаліць тэг самастойна вы не можаце, то паведаміце карыстальніку, які вас адзначыў, што яго акаўнт узламаны. Не пазначайце спасылку як спам, бо такім чынам вы заблакуеце карыстальніка разам з відэа.

Калі вы выпадкова перайшлі па спасылцы, то ваш акаўнт зробіць рассылку віруснай спасылкі з пазначэннем вашых сяброў. 

Пакуль невядома, якім чынам выдаляецца вірус, але дзеля бяспекі вашых дадзеных змяніце пароль ад акаўнта ў фэйсбуку, а таксама праверце ўвесь камп'ютар на наяўнасць вірусаў. 

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру