Жанчына перадала праз кіроўцу рэйсавага аўтобуса буйную суму грошай у валюце. Але «перадача» знікла разам з кіроўцам.
Прадпрымальніца з Гродна пазычыла калегу ў Маскве 11,5 тысячы даляраў. Тая вырашыла вярнуць доўг праз кіроўцу, які вазіў пакупнікоў на маскоўскія рынкі. Папярэдзіла яго, што ў пакеце грошы. Ні адна з сябровак з кіроўцам раней знаёмыя не былі. Мужчына высадзіў пасажыраў у Мінску, а сам з'ехаў у родны Віцебск. Па дарозе кінуў аўтобус, нават не закрыўшы яго. На працы больш не паказваўся.
Высветлілася, што ён ездзіў на заробкі ў суседнія краіны. Яго затрымалі ў Расіі. Кіроўца сцвярджаў, што аддаў перадачу патрэбнаму мужчыну, хоць яго павінна была сустракаць жанчына. У выніку грошай ён так і не аддаў. Кіроўцу за крадзеж прысудзілі да 4 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму. Таксама ён павінен вярнуць 22,2 тысячы рублёў прадпрымальніцы. Прысуд набыў моц, распавялі ў судзе Кастрычніцкага раёна Гродна.