З пачатку года ў Мінску зарэгістраваны 401 выпадак ВІЧ-інфекцыі, паведамляе санітарна-эпідэміялагічная служба сталіцы.

Летась са студзеня па ліпень было зарэгістравана 460 выпадкаў. На 1 жніўня ў Мінску пражывала 3.338 чалавек з ВІЧ-станоўчым статусам, што складае 0,17% ад агульнай колькасці насельніцтва горада. Найбольшая колькасць ВІЧ-пазітыўных людзей пражывае на тэрыторыі Заводскага (19%) і Фрунзенскага (21%) раёнаў Мінска.

За мінулы перыяд гэтага года сярэдні ўзрост новавыяўленых ВІЧ-пазітыўных пацыентаў склаў 34 гады. Выпадкі інфікавання рэгістраваліся ў людзей ад 18 да 72 гадоў, пры гэтым 70% выпадкаў выяўлена ў асабліва працаздольным узросце ад 25 да 39 гадоў. У 66% выпадкаў носьбітамі ВІЧ-інфекцыі з'яўляюцца мужчыны.

За 29-гадовы статыстычны перыяд назірання ў структуры асноўных шляхоў інфікавання ўдзельная вага палавога шляху перадачы склала 42,7%, на долю немедыцынскага ін'екцыйнага ўвядзення наркатычных рэчываў прыйшлося 55%, перадача ВІЧ-інфекцыі ад маці дзіцяці склала 0,9%, у 1,3% выпадкаў шлях перадачы не быў устаноўлены.

У 62,8% усіх зарэгістраваных выпадкаў заражэнне адбылося пры ін'екцыйным увядзенні наркатычных сродкаў. На долю палавога гетэрасексуальнага шляху перадачы прыйшлося 29,7% выпадкаў ВІЧ-інфекцыі, гомасексуальнага — 6,2%. У 1% выпадкаў шлях перадачы не быў устаноўлены.

Сёлета зарэгістраваны адзін выпадак вертыкальнай перадачы ВІЧ ад маці дзіцяці. Усяго з 1987 года ад ВІЧ-інфікаваных маці нарадзілася 504 дзіцяці, дыягназ «ВІЧ-інфекцыя» пацверджаны 36 дзецям ад 0 да 14 гадоў, з іх у пяці дыягнаставана стадыя СНІДу, адно дзіця памерла.

Па розных прычынах за 29 гадоў памерла 496 пацыентаў. За гэты час зарэгістравана 414 выпадкаў стадыі СНІДу, у якой памерла 200 чалавек.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?