Турцыя і Расія маюць намер заснаваць «механізмы па сумеснай абароне, выведцы і дыпламатыі», расказаў міністр замежных спраў Турцыі Меўлют Чавушаглу у інтэрв'ю агенцтву Анадалу.

Ён заявіў, што ў Масквы і Анкары падобныя погляды на неабходнасць перамір'я ў Сірыі, прадастаўленне гуманітарнай дапамогі і палітычнае вырашэнне сірыйскага крызісу.

Чавушаглу заўважыў, што прымірэнне з Расіяй не задумвалася як спосаб падаць сігнал Захаду. Аднак, адзначыў ён, калі Захад «страціць Турцыю», гэта будзе вынікам яго ўласных памылак, а не следствам добрых адносін Анкары і Масквы.

«Яны правалілі праверку пасля спробы перавароту», — пракаментаваў Меўлют Чавушаглу пазіцыю заходніх лідараў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?