Лагер «Парк-гатэль «Сямвозера», дзе ў чэрвені загінулі 14 дзяцей, аштрафаваны на 200 тысяч рублёў (каля $3000). Такое рашэнне прыняў арбітражны суд Карэліі (РФ).

«Суд разгледзеў і задаволіў чатыры заявы міністэрства аховы здароўя і сацыяльнага развіцця Карэліі. Па рашэнні суда ТАА «Парк-гатэль «Сямвозера» прыцягнутае да адміністрацыйнай адказнасці па артыкуле адміністрацыйнага кодэкса «Ажыццяўленне прадпрымальніцкай дзейнасці без дзяржаўнай рэгістрацыі або без спецыяльнага дазволу», — распавяла ТАСС прэс-сакратар суда Аляксандра Барсукова.

Акрамя таго, у гэтую сераду на сайце пракуратуры рэгіёна з'явілася інфармацыя аб звальненні дырэктараў двух каледжаў і іх намеснікаў, дзе вучыліся важатыя лагера. Арганізатары вытворчай практыкі прыцягнутыя да дысцыплінарнай адказнасці.

Трагедыя ў Карэліі адбылася 18 чэрвеня. На Сямвозеры перакуліліся лодкі з дзецьмі, якія адпачывалі ў лагеры. У выніку загінулі 14 чалавек, з якіх 12 — дзеці. 33 чалавекі ўдалося выратаваць.

Сам лагер пасля трагедыі закрылі

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру