Unian.net

Пра гэта гаворыцца ў заяве кіраўніка Украіны.

Абвінавачванні расійскім бокам Украіны ў тэрарызме ў акупаваным Крыме раздаюцца гэтак жа бессэнсоўна і цынічна, як заявы расійскага кіраўніцтва пра адсутнасць расійскіх войскаў у Данбасе.

Гэтыя фантазіі — толькі падстава для чарговых ваенных пагроз у адрас Украіны.

Украіна рашуча асуджае тэрарызм ва ўсіх яго праявах і формах і, адпаведна, адхіляе практыку выкарыстання любых тэрарыстычных мер па дэакупацыі Крыма.

Менавіта Расія ўжо даўно шчодра фінансуе і актыўна падтрымлівае тэрарызм на тэрыторыі Украіны, падняўшы яго да ўзроўню сваёй дзяржаўнай палітыкі — і ў акупаваных раёнах Данбаса, і ў анексаваным Крыме, у стылі 30-х гадоў мінулага стагоддзя.

Расіі не атрымаецца сваімі правакацыйнымі заявамі дыскрэдытаваць Украіну ў вачах міжнароднай супольнасці і дамагчыся адмены заслужаных санкцый, уведзеных з боку нашых партнёраў.

Заклікаю расійскае кіраўніцтва засяродзіцца на сумленным выкананні падставовых нормаў міжнароднага права, перш за ўсё ў дачыненні да павагі суверэнітэту, тэрытарыяльнай цэласнасці і правоў чалавека.

Чакаю таксама, што РФ забяспечыць належную імплементацыю бяспекі аспектаў мінскіх дамоўленасцей, у тым ліку праз выкарыстанне механізмаў нармандскага фармату.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру