Старшыня Партыі БНФ Аляксей Янукевіч зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Аўтазаводскай акрузе № 92.

Палітык нагадаў, што ўсяго Партыя БНФ вылучыла 72 прэтэндэнты ў дэпутаты. Паводле яго слоў, большасць з іх рэгіструюць кандыдатамі ў дэпутаты, хоць ёсць і адмовы ў рэгістрацыі. Так, у Мінску адмоўлена ў рэгістрацыі кандыдатамі ў дэпутаты членам партыі Уладзіміру Падголу і Мікалаю Яшчуку.

Старшыня грамадскага аб'яднання «Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны» (ТБМ) Алег Трусаў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты па Чкалаўскай акрузе № 96.

Пра гэта паведамляе прэс-служба Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада), членам якой ён з'яўляецца.

Рэгістрацыя кандыдатаў у дэпутаты заканчваецца 11 жніўня. Парламенцкія выбары адбудуцца 11 верасня.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?