Арт-вечарынка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота sb.by.

Арт-вечарынка ў Нацыянальным мастацкім музеі. Фота sb.by.

Адбываюцца гэтыя сустрэчы ў сценах Нацыянальнага мастацкага музея ў нефармальнай атмасферы. Арганізатары арт-вечарынкі самі рыхтуюць усё неабходнае: палатно, фарбу і нават каву-гарбату. Таму застаецца, што называецца, узяць ногі ў рукі.

«Для нас гэта новае. Мы ўжо аднойчы супрацоўнічалі з «Арт-барам», які пачаў ладзіць арт-вечарынкі, калі праводзілі Ноч музеяў. Убачылі, што людзям гэта цікава. Ім хочацца чагосьці простага і радаснага. У жніўні мы зноў арганізавалі такую сустрэчу, і прыйшло каля 25 чалавек. У душы ж кожны ці мастак, ці акцёр. Калі ёсць творчая прастора і свабода, нараджаюцца цудоўныя рэчы. У дадатак мы разыгрывалі прызы, хаця кожны і без іх сыходзіў шчаслівы і з падарункам — уласнай карцінай», — распавяла куратар праекта ад Нацыянальнага мастацкага музея Алена Набароўская.

Наступную арт-вечарынку ў музеі плануюць правесці 16 верасня. Запісвацца на яе трэба загадзя, удзел не бясплатны. Даведкі па тэлефоне: 220-22-87 (Алена Ігараўна Набароўская).

Фота sb.by.

Фота sb.by.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?