Пакуль што аховай стратэгічнай будоўлі каля Астраўца займаюцца Дэпартамент аховы МУС і служба бяспекі АЭС.
Але пасля адкрыцця станцыі гэтую задачу возьме на сябе адроджаная часць унутраных войскаў №7434 — інфраструктура падраздзялення ўзводзіцца літаральна ў некалькіх кроках ад АЭС.
Пра гэта паведамляе часопіс «Спецназ».
Узначаліць в/ч 7437 падпалкоўнік Віктар Жадобін — сын экс-старшыні КДБ і экс-міністра абароны Юрыя Жадобіна.
Камандуючы в/ч 7434 Віктар Жадобін. Фота: Артур Прупас, часопіс «Спецназ»
«Пакуль мы гаворым прыкладна пра 300 байцоў. Але ж колькасць можа змяніцца. Служыць тут будуць ваенныя як кантрактнай, так і тэрміновай службы. Кантрактнікі абавязкова пройдуць дадатковую падрыхтоўку ў навучальных часцях Нацыянальнай гвардыі Расіі. Іх навучаць абыходжанню з сучаснымі тэхнічнымі сістэмамі аховы, якія выкарыстоўваюцца на аб'ектах расійскага паліва-энэргетычнага комплекса, арганізацыі прапускнога рэжыму, фізічнай абароны і іншым нюансам», — цытуе Жадобіна-малодшага «Спецназ».
Таксама паведамляецца, што часць будзе мець свой уласны спецназ — такі прывілей ёсць толькі ў буйных ведамстваў.