Актывіст прадпрымальніцкага руху Мікалай Чарнавус 11 жніўня зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Баранавіцкай-Заходняй выбарчай акрузе № 5.

«Гэта зроблена, каб паказаць лаяльнасць да апазіцыі. Усё астатняе пройдзе па звычайным сцэнарыі: у парламент трапяць людзі, прызначаныя ўладай, якім яна забяспечыць» элегантную перамогу», — заявіў Чарнавус.

Пры гэтым ён адзначыў, што «мае намер ісці да канца і выкарыстоўваць агітацыйную кампанію, каб выбаршчыкі галасавалі за тых, хто будзе адстойваць іх інтарэсы».

«На жаль, гэтыя галасы ператасуюць, і яны пойдуць прызначаным кандыдатам», — лічыць кандыдат у дэпутаты.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?