Намеснік старшыні Партыі БНФ, кандыдат у прэзідэнты на выбарах 2010 года Рыгор Кастусёў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты, паведамляе кампанія назірання «Праваабаронцы за свабодныя выбары».
Такое рашэнне прынята камісіяй Шклоўскай выбарчай акругі № 90 на пасяджэнні 11 жніўня. Сапернікамі Кастусёва сталі трое: вылучаны Ліберальна-дэмакратычнай партыяй бізнесмен Сяргей Сяўко, дырэктар сярэдняй школы № 1 г. п. Бялынічы Таццяна Балдышэўская і памочнік прэзідэнта — галоўны інспектар па Брэсцкай вобласці Дзмітрый Гобараў.
Дзейны дэпутат ад акругі, экс-міністр энергетыкі і былы намеснік старшыні Камітэта дзяржкантролю Аляксандр Агееў у Палату прадстаўнікоў шостага склікання не вылучаецца.