Грамадзяне Расіі і Украіны, затрыманыя па падазрэнні ў падрыхтоўцы тэракту ў Крыме, прызналіся ў здзяйсненні злачынстваў, гаворыцца ў заяве расійскага МЗС.

«Затрыманыя асобы з ліку грамадзян Украіны і Расіі, якія аказвалі садзейнічанне ў падрыхтоўцы тэрарыстычных актаў. Сярод іх — Паноў Яўген Аляксандравіч і Захцей Андрэй Рамановіч. Усе яны даюць прызнанні», — заявілі ў ведамстве.

Раней ФСБ называла імя аднаго затрыманага — Панова. Паводле дадзеных расійскіх спецслужбаў, ён жыве ў Запарожскай вобласці Украіны і працуе на ўкраінскую выведку.

Украінская паліцыя па заяве сваякоў ужо адкрыла крымінальную справу аб выкраданні Панова.

«Хацелі б таксама папярэдзіць як Кіеў, так і яго замежных куратараў, што шкода, нанесеная расійскаму боку, гібель расійскіх вайскоўцаў, без наступстваў не застануцца», — гаворыцца ў заяве ведамства.

У міністэрстве таксама падкрэслілі, што сустрэчы ў «нармандскім фармаце» (Расія, Германія, Францыя, Украіна) наўрад ці будуць мець сэнс, пакуль «Кіеў не адмовіцца ад тэрору і правакацый».

За некалькі гадзін да гэтага прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка даручыў міністэрству замежных спраў ініцыяваць гутарку з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, канцлерам Германіі Ангелай Меркель і прэзідэнтам Францыі Франсуа Аляндам, а таксама прэзідэнтам Еўрапейскага Савета Дональдам Тускам і віцэ-прэзідэнтам ЗША Джо Байдэнам.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?