Міністэрства замежных спраў Украіны афіцыйна накіравала ноту Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне (СММ) аб неабходнасці ўзмацнення прысутнасці СММ АБСЕ ўздоўж усёй адміністрацыйнай мяжы з Аўтаномнай Рэспублікай Крым і мяжы Украіны з Расійскай Федэрацыяй, у тым ліку часова некантралюемага ўчастка расійска-ўкраінскай дзяржаўнай мяжы, прыняцці мер для атрымання Місіяй доcтупа ў Крым для ацэнкі сітуацыі на кантраляванай расійскімі акупацыйнымі сіламі тэрыторыі ў адпаведнасці з рашэннем № 1117 Пастаяннай Рады АБСЕ па размяшчэнні Спецыяльнай маніторынгавай місіі АБСЕ ва Украіне.
МЗС таксама звярнулася з просьбай да СММ, Міжнароднага камітэта Чырвонага Крыжа і маніторынгавай місіі ААН па правах чалавека ва Украіне прыняць меры для атрымання доступу да затрыманых акупацыйнымі ўладамі грамадзян Украіны, у прыватнасці, Яўгена Панова.
Адначасова на запатрабаванне дэлегацыі Украіны ў Радзе Бяспекі ААН працягваюцца закрытыя кансультацыі РБ ААН па разглядзе пытання аб правакацыйных заявах Расійскай Федэрацыі адносна Украіны.