Цэнтрвыбаркам апублікаваў спісы кандыдатаў у палату прадстаўнікоў. У Мінску ад выбараў адчапілі некалькі надзвычай моцных прэтэндантаў (напрыклад, Алеся Лагвінца), якія пры сумленным падліку галасоў мусілі патрапіць у парламент.

Сярод тых, каго часцяком называюць «умеранай апазіцыяй», па мінскіх акругах будуць балатавацца Таццяна Караткевіч і Алег Трусаў.

Экс-кандыдатка ў прэзідэнты Таццяна Караткевіч заявілася па Кастрычніцкай акрузе №97.

Яе галоўны канкурэнт — начальнік станцыі «Мінск-Пасажырскі» Аляксандр Дрожжа, якога ўжо «рэкламуе» гарадская афіцыйная прэса.

Іншыя кандыдаты — вылучэнцы ад палітычных партый, у акрузе яны не збіралі подпісы.

За старшыню таварыства Беларускай мовы Алега Трусава змогуць прагаласаваць выбарцы Чкалаўскай акругі №96.

Кандыдатам ад «вертыкалі» тут выглядае дзейная дэпутатка Наталля Клімовіч. Яна сабрала подпісы выбарцаў, апроч таго атрымала вылучэнне ад Камуністычнай партыі.

Апроч іх, па акрузе балатуюцца чацвёра партыйцаў. Сярод іх Сяргей Скрабец ад Аб'яднанай грамадзянскай партыі, які працуе, даглядаючы за нямоглым чалавекам. А таксама малавядомы вылучэнец ад Партыі БНФ і вылучэнец ад «Зелянбуда».

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?