Прэм'ер-міністр Расіі Дзмітрый Мядзведзеў заявіў, што Масква можа пайсці на разрыў адносін з Украінай, калі ў яе не застанецца ніякіх іншых механізмаў, каб паўплываць на сітуацыю.
Reuters
«Што тычыцца разрыву дыпламатычных адносін, вы ведаеце, у гісторыі ўсякае бывала. Нагадаю, што пасля вядомых падзей у нас аказаліся разарванымі дыпадносіны з Грузіяй», — сказаў Мядзведзеў журналістам у Сочы.
«Я б не хацеў, каб гэта так завяршылася», — дадаў ён. Мядзведзеў падкрэсліў, што канчатковае рашэнне прымаецца прэзідэнтам краіны.
Раней расійскі прэзыдэнт Уладзімер Пуцін паабяцаў, што не пакіне без увагі меркаванае забойства двух расійскіх вайскоўцаў у Крыме, абвінаваціў ўкраінскія ўлады ў тэроры і заявіў, што праводзіць сустрэчу ў «нармандскім фармаце» у верасні лічыць «бессэнсоўным».
Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка адказаў сустрэчнымі абвінавачваннямі ў тэроры і заклікаў Расію вярнуцца за стол перамоваў.





