Беларускія штурхальніцы ядра Алена Абрамчук і Алёна Дубіцкая патрапілі ў лік 12 фіналістак алімпійскіх спаборніцтваў у Рыа-дэ-Жанейра.
12 жніўня ў кваліфікацыі Абрамчук заняла 11-е месца з вынікам 17,78 метра, Дубіцкая — 12-е (17.76). Перамогу атрымала алімпійская чэмпіёнка 2008 і 2012 гадоў Валеры Адамс з Новай Зеландыі (19,74).
Віталь Бубновіч з 4-га месца кваліфікаваўся ў фінал спаборніцтваў па стральбе з малакалібернай вінтоўкі (50 м, лежачы) з вынікам 626,2 бала. Юрый Шчарбацэвіч не трапіў у лік васьмі фіналістаў, паказаўшы 17-ы вынік (622,1).





