Расійская вайсковая авіяцыя ў апошнія гады паводзіць сябе празмерна правакацыйна, што сведчыць пра слабы прафесійны ўзровень, адзначыў на днях начальнік штаба ВПС ЗША Дэвід Голдфейн.

Пра словы Голдфейна падчас брыфінгу-справаздачы ВПС ЗША паведаміў партал militarytimes.com.

Толькі ў гэтым годзе расійскія самалёты некалькі разоў паводзілі сябе небяспечна побач з амерыканскімі машынамі, у тым ліку бамбардзіроўшчык Су-24 вельмі нізка праляцеў побач з эсмінцам «Дональд Кук» у Чорным моры.

Інцыдэнт адбыўся ў красавіку. Фота wikimedia.org

Інцыдэнт адбыўся ў красавіку. Фота wikimedia.org

Інцыдэнты адбываліся і з самалётамі іншых заходніх краін, нават грамадзянскімі лайнерамі. Да таго ж, у чэрвені баявыя самалёты РФ нанеслі ў Сірыі бомбавы ўдар па базе, якая выкарыстоўвалася амерыканскім падраздзяленнем спецыяльнага прызначэння, нягледзячы на неаднаразовыя папярэджанні. 

«50 год мы перахоплівалі адзін аднаго ў міжнароднай прасторы. Можна было б спытацца: чаму мы гэта рабілі? Таму што мы прытрымліваліся пэўных правілаў», — сказаў Голдфейн, сам былы пілот F-16.

«Я вельмі занепакоены парай нядаўніх інцыдэнтаў з удзелам расіян, таму што яны паказваюць непрафесіяналізм, у адрозненне ад таго, што мы бачылі раней [у часы Халоднай вайны]», — дадаў генерал.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?