screenrant.com

Розная меркаванні склаліся з нагоды новага баевіка па сусвеце DC Comics «Атрад самагубцаў», фільм атрымаў даволі жорсткую крытыку з боку прафесіяналаў. Аднак гэта не перашкодзіла яму паставіць рэкорды па касавых зборах у многіх краінах, ды і водгукі ад простых гледачоў часцей станоўчыя, чым адмоўныя. У сувязі з гэтым кінастудыя Warner Bros. плануе зняць сіквел да фантастычнай карціны.

Пакуль што многія мяркуюць, што здымаць працяг будзе Дэвід Эйр, які працаваў і над першай часткай. Неяк у інтэрв'ю ён казаў, што падумвае над працягам, у якім ён хоча раскрыць гісторыю Джокера і Харлі Куін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна