Вядомаму расійскаму відэаблогеру-мільённіку Руслану Усачаву (сапраўднае прозвішча Віхлянцаў) забаранілі ўезд ва Украіну за сарказм пра Крым.
Блогер Стас Давыдаў 10 жніўня выклаў фота дакумента, у якім актывіст ультраправага руху «Відсіч» Максім Колбік просіць СБУ забараніць уезд ва Украіну тром рускамоўным відэаблогерам — Стасу Давыдаву, Валянціну Петухову і Руслану Усачаву. Падстаў для забароны на ўезд першым двум блогерам не знайшлося, а вось Усачаў, як ён сам кажа, атрымаў «чорную метку».
У выніку вядомаму відэаблогеру забаронены ўезд на 5 год на падставе пагрозы нацбяспецы краіны. Адметна тое, што ніводзін з відэаблогераў адкрыта не падтрымаў анексію Крыма. Максімум, да чаго можна было дачапіцца — жарты і сарказм.
Вось якія доказы прыводзіць суполка «Відсіч» Укантакце:
А вось што думае пра сітуацыю сам блогер:
Што думаеце вы пра гэтую сітуацыю? Хто мае рацыю? Выказвайцеся ў каментах!





