Беларусь нарэшце заваявала першы медаль на Алімпіядзе ў Рыа.
Срэбраным прызёрам стала цяжкаатлетка Дар'я Навумава. Яна ўзняла 258 кілаграмаў (116+142).
Яна на адзін узняты кілаграм апярэдзіла іспанку Лідзію Валянцін Перэз.
Пераможца з гіганцкім адрывам — спартсменка з Паўночнай Карэі Ёнг Сім Рым. Яна ўзняла 274 кілаграмы (121+153).





