Фота kgk.gov.by.

Фота kgk.gov.by.

Калі супрацоўнікі КДК прыйшлі на гэты «склад» з праверкай, то ўбачылі побач з гаражом машыну, гатовую для дастаўкі прадуктаў у рэстаран вядомай у сталіцы гандлёва маркі. З гэтых прадуктаў павінны былі рабіць сушы, сашымі, ролы і іншыя экзатычныя стравы.

Фінансавая міліцыя высветліла, што на ўсе знойдзеныя прадукты не было дакументаў, якія пацвярджаюць іх набыццё і якасць. Самі ўмовы захоўвання не адпавядалі нормам, якія забяспечваюць здароўе і бяспеку спажыўцоў такой экзотыкі.

Кошт нелегальных прадуктаў склаў каля 16 тысяч дэнамінаваных рублёў. Падчас праверкі таксама высветлілася, што сайт гандлёвай маркі, праз які прымаліся замовы на выраб і дастаўку гатовых страваў па Мінску, не быў зарэгістраваны ў Беларусі законным чынам.

Цяпер вядзецца адміністратыўны працэс, паведамляе прэс-служба КДК.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна