Губернатары павінны жорстка ставіць пытанні ва ўрадзе па праблемных сітуацыях. Пра гэта Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці Гродзенскай вобласці, перадае БелТА.
Фота president.gov.by
Старшыня Камітэта дзяржкантролю Леанід Анфімаў далажыў кіраўніку дзяржавы, што многія пытанні ў рэгіёнах не вырашаюцца праз тое, што мясцовыя органы ўлады не даводзяць наяўнасць праблемных сітуацый да ўрада краіны. Той ў сваю чаргу застаецца недасведчаным і не можа вырашыць праблемы.
«Ёсць такія пытанні, якія трэба вырашаць на ўзроўні міністэрстваў і ўрада, — сказаў Аляксандр Лукашэнка. — Я ведаю гэтую праблему, яна ёсць: губернатары не паставілі жорстка пытанні ва ўрадзе, але ва ўрадзе і рады, што перад імі жорстка не паставілі пытанне».
Лукашэнка падкрэсліў: «За гэта будзе адпаведнае спагнанне. Калі губернатар не вядзе дыялог з урадам, значыць, будзе новы губернатар. Калі ўрад не разумее мясцовыя органы ўлады, значыць, будзе новы ўрад».





