Кіеўскі раённы суд Сімферопаля арыштаваў другога затрыманага падазраванага ў падрыхтоўцы тэрактаў на тэрыторыі Крыму. Як паведамляе ТАСС са спасылкай на неназваную крыніцу, мясцовы жыхар Андрэй Захцей арыштаваны на адзін месяц і 26 дзён.
Пасяджэнне суда праходзіла ў закрытым рэжыме.
Раней той жа суд арыштаваў на два месяцы яшчэ аднаго фігуранта справы Яўгена Панова.
Улады Украіны абвінавачванні расійскага боку ў падрыхтоўцы дыверсій у Крыме катэгарычна адпрэчваюць. У прыватнасці, Украіна заявіла, што на паўвостраве расійскае войска і ФСБ стралялі адзін у аднаго.





