Міністр адукацыі Швецыі Аіда Хаджыяліч пакінула сваю пасаду пасля таго, як трапілася на яздзе ў нецвярозым стане. Хаджыяліч, баснійскую мусульманку паводле паходжання, спынілі для праверкі на дарозе з Капенгагена ў Мальмё.
Жанчына вярталася з канцэрту. Перад тым як сесці за руль яна выпіла два келіхі віна і разлічвала, што алкаголь хутка «выветрыцца». Аднак праверка паказала, што ў яе крыві 0,2 праміле алкаголю.
Свой учынак чыноўніца назвала «найвялікшай памылкай у жыцці». Прэм’ер-міністр Швецыі Стэфан Лёвен даў згоду на адстаўку Хаджыяліч і ўжо прызначыў выканаўцу абавязкаў міністра.
Аіда Хаджыяліч заняла пасаду міністра адукацыі ў 2015 годзе, калі ёй было 27 гадоў. Яна стала наймаладзейшым у гісторыі Швецыі чальцом кабінета міністраў і першай мусульманкай у краіне на такой пасадзе. Бацькі прывезлі яе ў Швецыю ў пяцігадовым узросце.
Хаджыяліч заявіла, што ўсведамляе цяжкасць парушэння і гатовая да пакарання і штрафу.





