13 жніўня ў Шклове прайшло дзясятае па ліку свята збору летняга ўраджаю — Свята агурка.
Акрамя традыцыйнага тэатральнага прадстаўлення, на свяце шматдзетным сем'ям ўрачыста ўручылі ключы ад васьмі аднакватэрных дамоў сацыяльнага прызначэння, якія былі пабудаваныя ў горадзе сёлета.





