Фота rio2016.com
На сёмай для сябе Алімпіядзе Кацярына Вялікая, як называюць беларуску за яе бліскучыя спартыўныя поспехі, не змагла прабіцца ў галоўны фінал, заняўшы 8-е месца ў спаборніцтвах адзіночных лодак.
Кацярына Карстэн, якой ужо 44 гады, стала алімпійскай чэмпіёнкай у Атланце-1996 і Сіднеі-2000. У яе медальнай калекцыі таксама серабро Афін-2004 і дзве бронзы, заваяваныя ў Барселоне-1992 і Пекіне-2008. Кацярына Карстэн з'яўляецца шасціразовай чэмпіёнкай свету і двухразовай пераможцай чэмпіянату Еўропы.





