Дар'я Клішына, адзіная расійская лёгкаатлетка, якую дапусцілі да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях у Рыа, будзе адхіленая ад Гульняў, а рашэнне ІААФ пра яе допуск перагледжана.

Як стала вядома Sovsport.ru, камісія ІААФ па барацьбе з допінгам, вывучыўшы прадстаўленую камісіяй Макларэна інфармацыю, звязаную з Дар'яй Клішынай, вырашыла перагледзець сваё ж рашэнне пра яе допуск ад 9 ліпеня. ІААФ прапанавала Клішынай даць свае тлумачэнні. Прадстаўнікі спартсменкі перадалі ўсе неабходныя тлумачэнні ў ІААФ яшчэ 8 жніўня, аднак 10 жніўня камісія ІААФ па барацьбе з допінгам прызнала іх недастатковымі і міжнародная федэрацыя вырашыла не дапусціць яе да ўдзелу ў спаборніцтвах у Рыа.

12 жніўня матывацыйная частка рашэння была перададзена прадстаўнікам Клішынай. Сёння спартсменка падала апеляцыю ў спартыўны арбітражны суд (CAS) аб прызнанні незаконным яе нядопуск на Алімпіяду.

Рашэнне аб тым, пазбаўляць ці не алімпійскай акрэдытацыі Дар'ю Клішыну, мае быць прынята цягам бліжэйшых 24 гадзін.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?