Фота rio2016.com

Фота rio2016.com

Беларус Уладзіслаў Ганчароў выйшаў у фінал алімпійскіх спаборніцтваў па скачках на батуце.

У кваліфікацыйным раўндзе беларускі батутыст набраў другую суму балаў — 111,090. Найлепшым у кваліфікацыі быў кітайскі спартсмен Гао Лей з сумай 112,535 бала.

Напярэдадні ў спаборніцтвах жанчын беларуская батутыстка Таццяна Пятрэня была найлепшай у кваліфікацыі, але ў выніку заняла толькі пятае месца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?