У пятніцу беларускі футбаліст Аляксандр Глеб ажаніўся другі раз — са Святланай Губарэвіч. Першай яго жонкай была Анастасія Касянкова. Яны правялі разам сем гадоў, а два гады таму развяліся. Цяпер гэта ўсё ў мінулым.
Аляксандр Глеб і Святлана Губарэвіч. Пара стала мужам і жонкай.
Адзначым, вяселле адбылося ў Мінску, ва ўлюбёным Глеба «Гранд Кушавеле».
На вяселлі вядоўцам быў Ілля Конанаў.
Усіх смяшыў Вадзім Галыгін.
Быў запрошаны і Аляксандр Саладуха.
Для жанчын быў вызначаны дрэс-код: чырвоныя сукенкі.





