Аляксандр Лукашэнка, выступаючы сёння на нарадзе па сацыяльна-эканамічным развіцці Брэсцкай вобласці, якая праходзіць у Маларыцкім раёне, распавёў пра новы фармат сваіх працоўных паездак па Беларусі.

president.gov.by

president.gov.by

«Калі казаць пра нейкі маштаб, задуму маіх паездак за апошнія дні, то, шчыра кажучы, я хацеў бы больш пільна, уважліва вывучыць сітуацыю на месцах», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што падставай для правядзення нарад з выездам у рэгіёны служаць не нейкія надзвычайныя абставіны.

«На кожным месцы мяне цікавіла тая ці іншая праблема, — сказаў ён. — Кантраляваць выкананне ключавых паказчыкаў эфектыўнасці работы, якія прапісаны ў «Матрыцы задач для вертыкалі ўлады», я буду пастаянна. Хачу проста папярэдзіць, нікога ні ў якім разе не запалохваючы: усе рашэнні, якія я прымаю тут на месцы, павінны няўхільна выконвацца, чаго б гэта ні каштавала — і ўраду, і губернатару, і кіраўнікам прадпрыемстваў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?