Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу Алімпіяды. Фота Reuters.

Аляксандра Герасіменя заваявала бронзу Алімпіяды. Фота Reuters.

«Мы сем разоў занялі чацвёртае месца, як мінімум у трох з гэтых фіналаў удзельнічалі спартоўцы, якія калісьці не прайшлі допінг-кантроль. Я лічу, што мы больш за ўсіх пацярпелі на гэтай Алімпіядзе.

Паглядзіце на заплывы і на статыстыку, усё знаходзіцца ў адкрытым доступе. Чамусьці менавіта мы сутыкнуліся з гэтай праблемай. Гэта цяжка прыняць, проста беспарадак нейкі.

Я хачу, каб плаванне было чыстым спортам. Усе вакол сканцэнтраваны на тым, наколькі добразычлівыя мы можам быць да людзей, якія не прайшлі тэсты. Так не павінна быць, мяне проста абурае гэта. Калі спартовец не прайшоў допінг-кантроль, ён павінен быць адхілены ад Алімпійскіх гульняў. Не ведаю, як выказаць сваю пазіцыю яшчэ дакладней», — цытуе Фэрніса The Guardian.

Са статыстычных выкладак брытанскай каманды вынікае, што плывец Джэймс Гай стаў чацвёртым у заплыве на 200 м вольным стылем, адстаўшы на 0,26 секунды ад кітайца Сунь Яна, які не прайшоў допінг-кантроль у 2014 годзе. Плыўчыха Хлоя Татан засталася за тройкай прызёраў у заплыве на 200 м брасам, у якім срэбны медаль заваявала расіянка Юлія Яфімава. Яшчэ адной брытанцы Франчэсцы Холсал не хапіла ўсяго дзвюх сотых секунды, каб дагнаць на дыстанцыі 50 м вольным стылем беларуску Аляксандру Герасіменю, дыскваліфікаваную ў 2003 годзе пасля станоўчага тэсту на норандрастэрон.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?