Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына нядаўна заявіла, што не разумее сэнсу сацыяльных сетак: маўляў, навошта пісаць сябрам, калі можна сустрэцца ці пазваніць?

«Для мяне гэта нешта бессэнсоўнае, надуманае і пантовае», — сказала Ярмошына.

Між тым сын Лідзіі Аляксей сацыяльнымі сеткамі карыстаецца, прынамсі фэйсбукам.

Апошні допіс на ягонай старонцы датаваны 1 жніўня, у ім Аляксей Ярмошын апісвае ўражанні ад адпачынку ў Турцыі.

«Атрымалася, што з рускамоўных [у гатэлі] быў адзін я. Усё астатняе — франкафонныя арабы. Затое ў басейн ніхто не с.аў і не крычаў па начах «Тагіл», — апроч іншага піша Аляксей, верагодна, намякаючы на турыстаў з Расіі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?