Фота vsluh.net.

Фота vsluh.net.

Адказнасць за захаванне і забеспячэнне належнага функцыянавання аб'екта ўскладзена на Нацыянальную акадэмію навук Беларусі, ад імя якой адпаведныя функцыі будзе выконваць дзяржаўная навуковая ўстанова «Інстытут генетыкі і цыталогіі Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі». Інстытут з'яўляецца вядучым навукова-даследчым цэнтрам у Беларусі ў галіне біятэхналогіі, генетыкі і геномікі чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў.

У працэсе рэалізацыі розных праграм у інстытуце назапашаны ўзоры ДНК чалавека, жывёл, раслін і мікраарганізмаў і біялагічнай тканкі — арыгінальны біялагічны матэрыял, з якога быў атрыманы ўзор ДНК. Узоры згрупаваны ў спецыялізаваныя калекцыі, якія ўяўляюць сабой каштоўныя генетычныя рэсурсы.

Па стане на 1 чэрвеня рэспубліканскі банк ДНК налічвае 9 608 узораў і ўключае ў сябе чатыры раздзелы:

  • банк ДНК чалавека;
  • банк ДНК жывёл;
  • банк ДНК раслін;
  • банк ДНК мікраарганізмаў.

Кожны раздзел прадстаўлены калекцыяй узораў ДНК для працяглага захоўвання і калекцыяй узораў ДНК для навуковых мэт.

Напрыклад, банк ДНК чалавека дае магчымасць спецыялістам вывучаць фундаментальныя праблемы генетыкі чалавека. Улічваць індывідуальныя генетычныя асаблівасці спартсменаў у ходзе трэніровак для дасягнення высокіх спартыўных рэзультатаў, захоўваючы іх здароўе. Вывучаць індывідуальную адчувальнасць да лекавых прэпаратаў, а таксама садзейнічаць вырашэнню пытанняў у галіне крыміналістыкі.

«Наяўнасць шматпрофільнага рэспубліканскага банка ДНК, які пастаянна папаўняецца, забяспечыць спецыялістаў унікальнай генетычнай інфармацыяй, якая можа аказаць неацэнны ўплыў на развіццё біятэхналогіі ў нашай краіне, прадаставіць магчымасць выканання навуковай работы ў рамках буйнамаштабных даследаванняў у Беларусі і за яе межамі, павысіць дакладнасць ацэнкі атрыманых вынікаў, а таксама вырашыць многія праблемы медыцыны, сельскай гаспадаркі і аховы наваколля», — адзначылі ў прэс-службе.

Акрамя таго, рэспубліканскі банк ДНК будзе садзейнічаць эфектыўнаму выкананню Стратэгічнага плана ў галіне захавання і ўстойлівага выкарыстання біялагічнай разнастайнасці на 2011-2020 гады ў рамках Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці, адным з бакоў якой з'яўляецца Беларусь, і Нагойскага пратакола рэгулявання доступу да генетычных рэсурсаў і сумеснага выкарыстання на справядлівай і роўнай аснове выгад ад іх прымянення да Канвенцыі аб біялагічнай разнастайнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0