Бундэсбанк лічыць, што ўрад павінен разгледзець магчымасць павышэння пенсійнага ўзросту да 69 гадоў да 2060 года. На дадзены момант пенсійны ўзрост складае 65 гадоў.

Цэнтрабанк запэўнівае, што ў адваротным выпадку краіне будзе цяжка выканаць свае пенсійныя абавязальніцтвы.

У той жа час адзначаецца, што цяпер дзяржаўная пенсійная сістэма знаходзіцца ў добрым фінансавым стане, але апынецца пад ціскам у бліжэйшыя дзесяцігоддзі.

Бундэсбанк кажа, што калі бэбі-бумеры — тыя, хто нарадзіўся ў перыяд пасля Другой сусветнай вайны — сыдуць на пенсію, іх будзе значна больш, чым маладых работнікаў, якія змогуць замяніць іх.

Ужо цяпер вядома, што пенсійны ўзрост для немцаў паступова ўзрасце да 67 гадоў да 2030 года.

Аднак, як лічыць банк, да 2050 года гэты рост не будзе дастатковым для нямецкага ўрада, каб захаваць дзяржаўныя пенсіі на ўзроўні не менш за 43% ад сярэдняга заробку. Таму ён прапануе адсунуць пенсійны ўзрост да 69 гадоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0