У схватцы за трэцяе месца ў вагавай катэгорыі да 85 кілаграмаў прадстаўнік Беларусі Джавід Гамзатаў перамог Мікалая Байракава з Балгарыі з лікам 4:1.

Гэта пяты медаль Беларусі на Алімпіядзе ў Рыа-дэ-Жанейра.

Джавід Гамзатаў нарадзіўся ў 1989 годзе ў Дагестане. Ён лезгін. У дзевяцігадовым узросце прыйшоў у вольную барацьбу, займаўся гэтым відам спорта да 16 гадоў, толькі тады перакваліфікаўся ў барацьбу грэка-рымскую. Гэта хоць і падобныя віды спорта, але якія маюць шмат асобных нюансаў. Пачалі прыходзіць першыя поспехі на расійскай арэне.

Аднак у 17-гадовым узросце пераехаў у Беларусь. Яго паклікаў Алім Селімаў — вядомы беларускі барэц дагестанскага паходжання, двухразовы чэмпіён свету. Селімаў нават укладваў свае асабістыя грошы ў Гамзатава.

Цяпер Селімаў працуе ў футбольным клубе «Дынама» Мінск генеральным дырэктарам. Яго туды ўладкаваў бізнэсмен Юрый Чыж, які доўгі час узначальваў федэрацыю барацьбы.

У Беларусі Джавід трэніраваўся ў Мазыры пад кіраўніцтвам яшчэ аднаго дагестанскага спартсмена — Маліка Іскандэрава.

Цяпер Джавід жыве ў Гомелі. Навучаецца ў БДУ на юрыдычным факультэце.

Адметна, што прозвішча Гамзатава пішацца на беларускі манер Hamzatau.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?