Сталі вядомыя імёны сяброў акружных выбарчых камісій на парламенцкіх выбарах. Гэтыя людзі будуць разглядаць скаргі і, урэшце рэшт, падводзіць вынікі галасавання па акругах.
У Мінску звяртае на сябе ўвагу толькі адно пазнавальнае імя — Анатоль Ярмоленка. Спявак вылучаны ад «групы грамадзянаў».
Зрэшты, у такім жа статусе Ярмоленка ўжо працаваў на папярэдніх парламенцкіх выбарах.
Сёлета ён увайшоў у склад камісіі Старавіленскай акругі №105 — той самай, дзе балатуецца спявачка Ірына Дарафеева.